У адным з памяшканняў "Беларусьфільма" адбылося ўзгаранне

15 ноября 2017

Менш чым гадзіну таму ў адным з памяшканняў "Беларусьфільма" адбылося ўзгаранне. На кадрах відаць, як да месца здарэння прыбываюць пажарныя разлікі. У МНС нам пацвердзілі факт звароту ў службу 101. Вядома, што ўзгаранне смецця адбылося ў санвузле будынка, што знаходзіцца на рэканструкцыі. Пацярпелых няма.