Мікалай Снапкоў пра тэрміны рэалізацыі саюзных праграм

5 сентября 2021

Пра тэрміны  рэалізацыі саюзных праграм распавёў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Мікалай Снапкоў, большасць павінны запрацаваць на ўсе 100 % ужо да 2025 года. Па кожнай вызначаны тэрміны рэалізацыі, адказныя выканаўцы, пралічаныя выгады і рызыкі, а таксама зацверджаны план дзеянняў для ўрадаў Беларусі і Расіі. 

Ключавая мэта для ўсіх адзіная - гэта ўстойлівы рост цэлых галін і асобных прадпрыемстваў дзвюх краін, якія будуць звязаны інтэграцыйнымі ланцужкамі. Напярэдадні сустрэчы на вышэйшым узроўні і пасяджэнні саюзнага Саўміна мы спыталі ў першага віцэ-прэм'ера аб перавагах новага этапу ўзаемадзеяння па лініі Беларусь - Расія і чаму ён важны менавіта зараз.