Няўстойлівае надвор'е і пахаладанне чакаюцца на гэтым тыдні

29 июля 2019

Ліпень развітваецца на мінорнай ноце. Няўстойлівае надвор'е і пахаладанне чакаюцца на гэтым тыдні. Сёння пакуль яшчэ ў прагнозах сіноптыкаў спякота, месцамі да плюс дваццаці сямі і навальніцы. Заўтра ў сталіцы і вобласці ўначы ад сямі да дзевяці, у дзённыя гадзіны да дваццаці чатырох градусаў цяпла. А вось пачынаючы з серады тэмпературны фон пачне паніжацца, днём ад сямнаццаці да дзевятнаццаці градусаў, кароткачасовыя ападкі. Дарэчы, парасоны спатрэбяцца і ў выхадныя.