Няўдачная арэнда

3 октября 2013
Сталіца павялічвае тэмпы будаўніцтва арэндных дамоў. Арыенцір гэтага года - 500 кватэр, наступнага - паўтары тысячы. Аднак і гэта ніяк не можа задаволіць увесь попыт. А ён расце, нягледзячы на тое што сярэдняя цана арэнды аднапакаёвай кватэры падбіраецца да 400 долараў. Героям наступнага сюжэту ўдалося знайсці аднапакаёўку усяго за 250. Унеслі перадаплату, пасяліліся, але без дагавору найму.
І тут пачаліся праблемы.

Падрабязнасці жыллёвай аферы ў Аляксея Кандраценкі.

Юрый і Кацярына былі кватарантамі ў гэтым доме па вуліцы Налібоцкай больш за паўгода. У якасці доказаў засталіся ключы ад пад'езда і паштовай скрыні. А вось ад кватэры ўжо не падыходзяць. Па іх словах, гаспадыня памяняла замкі яшчэ летам.

Арэндадаўца - шматдзетная маці, якая пабудавала жыллё з дзяржпадтрымкай. Бонус прыйшоўся дарэчы - прадпрымальная лэдзі ўзяла перадаплату на месяцы наперад. 250 долараў за аднапакаёвую кватэру для сталіцы рэдкасць, Юрый згадзіўся. У эйфарыі не стаў пытацца ні пра дагавор, ні нават пра распіску. У выніку прыйшлося развітацца не толькі з грошамі, але нават з мэбляй і пральнай машынай.

У міліцыі кожны факт правяраецца, і толькі пасля гэтага вырашаецца пытанне наконт узбуджэння крымінальнай справы. Віну, напрыклад, ўладальніцы кватэры па вуліцы Каменнагорскай напярэдадні даказалі.

Вераніка Стрэльская, прэс-афіцэр УУС адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска: Зараз у адносінах да гэтай жанчыны ўзбуджаныя чатыры крымінальныя справы па артыкуле 209 частка 2 Крымінальнага кодэкса.

Зараз у кватэры па вуліцы Налібоцкай жывуць новыя людзі. Не выключана, што чарговыя кватаранты.

Такая афера нярэдкая для сталіцы, дзе больш за 40 працэнтаў кватэраздатчыкаў усёй краіны.

Мікрараён Каменная Горка, бадай, вядучы ў сталіцы па колькасці новабудоўляў. Штогод сюды пераязджаюць тысячы мінчан. Не сакрэт: многія аўтаматычна становяцца арэндадаўцамі.

Прычым дагаворы найму заключаюцца далёка не заўсёды. У гэтым як раз і быў сур'ёзны пралік Юрыя і Кацярыны.

Павел Астапеня, дырэктар агенцтва нерухомасці: Робіцца гэта ў разлікова-даведачным цэнтры. Там ёсць тыпавы бланк, але ў ім, на жаль, не ўсё можна прапісаць. Але гэта дае гарантыю, што вас аднойчы не выкінуць з гэтай кватэры.

Напярэдадні маладым людзям з цяжкасцю, але ўдалося вярнуць мэблю і пральную машыну. Грашовы ж доўг гаспадыня кватэры абяцала выплаціць на працягу года.