Нестабільнае надвор'е на тыдні чакаецца ў Мінску і вобласці

1 апреля 2024

Ад пякучага сонца да золкага дажджу. Красавік у Мінску і цэнтральным рэгіёне стартаваў з анамальна цёплага, але нестабільнага надвор'я.

У аўторак па ўсёй вобласці пройдуць дажджы, магчымы навальніцы. Слупок тэрмометра пакажа ад 11 да 15 цяпла. Пры гэтым сярэдняя тэмпература на некалькі градусаў вышэй за кліматычную норму.

Рэзкае пахаладанне прыйдзе ў сярэдзіне тыдня, у некаторых раёнах магчымы начны мінус.

У пятніцу тэмпература і ўвогуле апусціцца да +8.

Тым не менш у першыя выхадныя красавіка будзе суха, месцамі туман. Стане адчувальна цяплей.