Прадоўжыць сертыфікат электроннага лічбавага подпісу можна аддалена

19 октября 2020

І працягваючы тэму лічбавізацыі. Вырашаць пытанні дыстанцыйна бізнесу дапамагае і электронны подпіс. Прадоўжыць сертыфікат можна аддалена - не выходзячы з дому або офіса. Зрабіць гэта дазваляе новы анлайн-сэрвіс на адзіным партале электронных паслуг.

Сёння ў Беларусі больш як 820 тысяч уладальнікаў ключоў электроннага лічбавага подпісу. І іх колькасць штодня расце.