Незвычайны спосаб знайсці дом бяздомным жывёлінам

4 июня 2014

Сабак з прытулка выгульвалі ў цэнтры Гродна. Такім чынам валанцёры спрабавалі знайсці дом бяздомным жывёлінам. Незвычайную прагулку па маставых горада арганізавалі валанцёры пункта ўтрымання безнаглядных жывёлін Гродна і прадстаўнікі грамадскага аб'яднання Белая Русь. Паводле слоў экспертаў, сёння ў мясцовым гадавальніку спецаўтагаспадаркі знаходзяцца больш за 50 сабак і яшчэ 10 катоў. Дарэчы, за кожнай жывёлінай часова прыглядаюць валанцёры. Удзельнікі спадзяюцца, што пасля такой прагулкі ім удасца развянчаць міф, што пародзістыя сабакі больш кемлівыя, гуллівыя і добрыя, чым звычайныя дварнякі.


Многія відавочцы ўнеслі ахвяраванне на ўтрыманне гадавальніка. Дарэчы, частку сродкаў на ежу і вакцынацыю жывёлін у найбліжэйшы час пералічыць і адзін з арганізатараў акцыі Белая Русь. Грошы накіруюць на будаўніцтва новых будак.