Непагодлівае надвор'е прынёс цыклон "Гервард" у Беларусь

30 октября 2017

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены на сёння з-за моцнага ветру. Парывы будуць дасягаць 22 метраў за секунду. Такое надвор'е прынёс цыклон "Гервард" з нарвежскага мора. Сіноптыкі прагназуюць дажджы, мокры снег, а ў начныя гадзіны на дарогах галалёдзіцу. Па Мінскай вобласці дзённыя тэмпературы будуць вагацца ад мінус аднаго да плюс пяці.

З чацвярга ў рэгіёне пацяплее, сціхне вецер. У некаторых раёнах слупок тэрмометра падымецца да 12-ці з плюсам. Паводле папярэдніх прагнозаў, выхадныя пройдуць без ападкаў.