Невядомыя факты і героі самага народнага шоу "Я магу!" у ток-шоу "Форум"

27 апреля 2015

Лэдзі Гага, Сяргей Звераў, Канчыта Вурст: эпатаж на сцэне - з'ява звыклая, але як ён становіцца часткай жыцця звычайных людзей? Усё больш тых, хто гатовы вывернуцца навыварат, каб прыцягнуць да сабе ўвагу. Прычым, калі не ўдаецца зрабіць гэта сваімі талентамі, то тады проста шакіраваць і нават рызыкнуць уласным жыццём. Што стаіць за такой прагай славы? Як адшукаць сапраўдны талент за шырмай эпатажу. Невядомыя факты і героі самага народнага шоу "Я магу!". Сёння вечарам - ток-шоу "Форум" .