Недзіцячыя наступствы дзіцячых гульняў

26 марта 2015

Батарэйкі, канструктар і нават тэнісны мяч - усё гэта малыя сёння спрабуюць на густ. У выніку толькі ў сталічны Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі кожны дзень паступаюць маленькія пацыенты з незвычайным дыягназам. Пры гэтым, часцей за ўсё, страту той жа батарэйкі або магніта бацькі заўважаюць нават не праз пару гадзін, а, у лепшым выпадку, праз пару дзён. На звычайныя цацкі падчас здымак гэтага рэпартажа зусім па-іншаму паглядзела наш карэспандэнт Улада Карніцкая.

Сюды, у дзіцячы хірургічны цэнтр у Мінску, малую з Брэсцкай вобласці прывезла маці. Па этычных меркаваннях жанчына адмовілася размаўляць з намі ў прысутнасці відэакамеры. Яна да гэтага часу не можа сабе прабачыць, як, быўшы галоўным абаронцам для двухгадовай Вікі, гэту трагедыю прадухіліць не змагла. Перш, чым жанчына заўважыла страту батарэйкі, прайшло фактычна чацвёра сутак

Віталь Дзядовіч, загадчык дзіцячага кардыёхірургічнага аддзялення ГУ "РНПЦ дзіцячай хірургіі":

"Батарэйка захраснула ў страваводзе. Плюс і мінус батарэйкі замкнуўся і паступова выклікаўся лёгкі хімічны апёк".

Як вынік - ужо тры аперацыі. Зараз у маленькай Вікі частка трахеі - гэта сінтэтычны пратэз і дзяўчынка назаўжды стала інвалідам.

Спецыялісты гавораць, што з такой праблемай у цэнтр дзіцячай хірургіі малых прывозяць практычна кожны дзень. Зараз тут на лячэнні знаходзіцца парадку 30 дзяцей. Двое з іх прама ў гэтыя хвіліны ў прамым сэнсе змагаюцца за жыццё ў рэанімацыі.

Прычына, гавораць спецыялісты, не толькі ў батарэйках. Праглынуць дзіця можа любую банальную дробную цацку або нават частку ад яе.

Аляксандр Свірскі, загадчык аддзела дзіцячай хірургіі ГУ "РНПЦ дзіцячай хірургіі":

"Дзіця спазнае свет праз рот, натуральна, яно заглынае любыя прадметы. Тое, што захрасае ў страваводзе, выклікае спецыфічную сімптаматыку: у дзіцяці бяжыць слінка, дзіця не можа глынаць і яно можа скардзіцца, калі можа, скардзіцца і паказваць, што ў яго баліць горлачка Першае, што думае маці, і што думае педыятр участковы - гэта вірусная інфекцыя".

Паставіць правільны дыягназ у такіх выпадках, гавораць медыкі, вельмі складана, не менш складана і выратаваць такога пацыента. А вось знайсці дробныя дэталькі ў канструктары, пазлах, машынках і ляльках становіцца ўсё прасцей. Не гаворачы ўжо аб батарэйках. Паводле афіцыйнай статыстыкі, сёння больш за палову цацак працуюць на такім сілкаванні.

Паводле слоў спецыялістаў, дзіцячая цацка за апошняе дзесяцігоддзе моцна змянілася. І тое, што накіравана на развіццё кемлівасці, мыслення і ўспрымання самых маленькіх, становіцца сур'ёзнай пагрозай, у першую чаргу, для іх здароўя. Але, спяшаюцца папярэдзіць эксперты, толькі ў тым выпадку, калі не выконваць меры засцярогі

Вольга Паляшчук, намеснік загадчыцы секцыі "Дзіцячы свет":

"Калі раней было больш драўляных цацак, яны былі больш суцэльныя, то зараз больш цацак , якія ўтрымліваюць дробныя дэталі . Напрыклад, канструктар, мазаіка. У любым выпадку на кожнай цаццы напісана ўзроставае абмежаванне. І з цацкамі трэба гуляць у прысутнасці дарослых".

Шанц зноў пайграць са сваімі любімымі цацкамі ў маленькай Вікі яшчэ ёсць. Праз паўтара месяца - асцярожна гавораць урачы - яна, нарэшце, пайша на папраўку.

Але пры гэтым, каб дзяўчынка зноў пачала жыць звычайным для дзіцяці жыццём, ёй спатрэбіцца яшчэ мінімум 3 аперацыі. Пры стабільным стане хірургі плануюць малой правесці яшчэ трансплантацыю стрававода і трахеі.