Тыдзень дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі сёння пачаўся ў Мінску

4 сентября 2018

Сімвалічна, што сёлета сістэме дадатковай адукацыі спаўняецца 100 гадоў. Тэрыторыя Верхняга горада ператварылася ў горад дзяцінства. Казачныя персанажы, песні, танцы, майстар-класы па маляванні і вырабе паштовак. Свае гурткі прапанавалі 22 профільныя ўстановы сталіцы. У аб'яднаннях па інтарэсах займаюцца каля 80 тысяч юных мінчан.

Творчыя гурткі і секцыі дазваляюць не толькі карысна бавіць час, але і максімальна рэалізаваць сябе, а таксама вызначыцца з прафесіяй.