Не пакараць, а выправіць недахопы. На базе Асіповіцкага доследнага лясгаса прайшоў выязны семінар-практыка КДК

8 сентября 2023

Прафілактыка парушэнняў у сферы лясной гаспадаркі, абмен прагрэсіўным вопытам. Сёння на базе Асіповіцкага доследнага лясгаса прайшоў выязны семінар-практыка. Яго ініцыяваў Камітэт дзяржкантролю. Удзельнікі - зацікаўленыя ведамствы, прадстаўнікі КДК, Мінлясгаса, дзяржінспекцыі, лесагаспадарчых устаноў. Не так даўно стан спраў у галіне абмяркоўвалі на нарадзе ў Прэзідэнта. Сёння пытанні працы ва ўмовах санкцый, новыя рынкі збыту, даступнасць матэрыялаў для насельніцтва таксама гучалі. Недахопы знаходзіць і дзяржкантроль - нізкая эфектыўнасць лесааднаўлення, неруплівае абыходжанне з ляснымі рэсурсамі, безгаспадарчасць. Як знайсці рашэнне, даведваўся Аляксандр Камовіч (відэа).