Навіны надвор'я

25 ноября 2019
На наступным тыдні мы будзем сустракаць каляндарную зіму. На 1 снежня існуе старажытная прыкмета пра надвор’е: лічылася, калі ў гэты дзень пагодна - пагодлівая і ранняя будзе вясна.  Нязвыкла ранняя зіма прынесла моцныя снегапады адразу ў некалькі еўрапейскіх краінах. Ад Францыі да Славеніі распаўсюдзілася дрэннае надвор'е - халады і снегапады прыйшлі нават у Італію. На аўтатрасах - шматлікія ДТЗ. Мокры і цяжкі лістападаўскі снег ірве правады і нават валіць дрэвы, замятае дарогі. Як вынік - транспартны калапс, сыход апоўзняў, разліў рэк, закрытыя школы і тысячы абясточаных дамоў. Не абышлося без ахвяр. 

27 лістапада ў народым календары Піліпаўскія запусты, ці загавіны. Іншая назва - Калядныя запусты. Дзень перад Піліпаўкай. Адна з народных прыкмет на гэты дзень сцвярджае: "Калі непагадзь суправаджае Калядныя запусты, то можна разлічваць на ўраджайнае лета".

Якія яшчэ прысвяткі будуць адзначацца на наступным тыдні і на якiя прыкметы варта звярнуць ўвагу? Гэта нам падкажа народны каляндар. Пакуль лёд не скаваў беларускія вадаёмы, іх чысцяць ад водарасцей. Ад зарастання багавіннем ратуюць сажалкі і вадасховішчы. Акваторыі вызваляюць ад доннай расліннасці, якая запаланяе водныя аб'екты. На падводнай уборцы задзейнічана спецыяльная тэхніка - экскаватары і шматтонныя баржы.  Зараз прапануем даведацца, якім чакаецца надвор’е ў нашай краіне да канца наступнага тыдня - з аўторка па нядзелю ўключна.