Навуковы дзіцячы лагер працуе ў Мінску

4 июня 2020
Ператварыцца ў сапраўднага эксперыментатара або даследчыка. Тэматычныя праграмы для школьнікаў на канікулах падрыхтавалі сталічныя адукацыйныя цэнтры. Адзін з кірункаў - навуковы. Школьнікі ў гульнявой форме вывучаюць законы фізікі, разам з настаўнікамі праводзяць хімічныя доследы, а таксама ўдзельнічаюць у пазнавальных квестах.

Для школьнікаў зараз прапаноўваюць і анлайн-курсы. У віртуальным фармаце можна вывучыць праграмаванне, замежныя мовы, а таксама асвоіць творчыя напрамкі.