Нацыянальны алімпійскі камітэт прыняў удзел у акцыі "Нашы дзеці"

29 декабря 2020
Нацыянальны алімпійскі камітэт таксама прыняў удзел у акцыі "Нашы дзеці". Першы віцэ-прэзідэнт НАКа  Віктар Лукашэнка, алімпійскія чэмпіёны Камандар Маджыдаў, браты Багдановічы і прызёры міжнародных турніраў па лёгкай атлетыцы Максім Недасекаў і Анастасія Мірончык-Іванова наведалі Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна ў Мінску. Зараз там 78 выхаванцаў ва ўзросце ад 3 да 17 гадоў. Усе яны наведваюць розныя гурткі і секцыі, у тым ліку спартыўныя. Таму спартыўны інвентар, які прэзентавалі сёння нашы атлеты, падыдзе як нельга лепш. Сярод падарункаў і мяккія цацкі, і ласункі, і талісман беларускай алімпійскай каманды  - Буслік.  Дарэчы, навагодні паказ прайшоў таксама па-спартыўным  прынцыпе. Дзятва і госці спаборнічалі ў конкурсах. Акцыя прайшла ў выдатнай, святочнай і добрай, атмасферы.

Выхаванцы таксама падрыхтавалі гасцям падарункі. Дзеці прэзентавалі навагоднія ўпрыгажэнні, зробленыя сваімі рукамі. Пасля навагодняга паказу атлеты паўдзельнічалі ў майстар-класах.  А затым для ўсіх быў арганізаваны салодкі стол.