У Германіі аўтамабіль уехаў у натоўп на карнавале

24 февраля 2020
Тэрміновыя навіны ў гэтыя хвіліны прыходзяць з Германіі. Невядомы ўехаў на аўтамабілі  ва ўдзельнікаў карнавалу ў горадзе Фалькмарзен. Пацярпелі не менш за 15 чалавек. Сярод іх ёсць дзеці. На месцы здарэння працуюць дзясяткі машын хуткай дапамогі, паліцыі і пажарнай службы. Вадзіцель легкавога аўто  арыштаваны.