Нацыянальны аэрапорт Мінск працуе ў штатным рэжыме

22 марта 2016

Сістэма бяспекі, паводле слоў спецыялістаў, надзейная. Распараджэнняў аб узмацненні мер бяспекі не паступала. Пра любыя змены ў рабоце можна даведацца праз сайт аэрапорта. І як мы ўжо паведамлялі, прамога рэйсу з Мінска ў Брусель няма, таму рашэнне аб адмене палётаў залежыць не ад беларускага авіяперавозчыка, а ад партнёраў авіякампаніі. 

Мы сочым за інфармацыяй. Усе падрабязнасці - у наступных выпусках.