Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе выставу "Мова ваеннай ілюстрацыі"

6 февраля 2024

Дзённікі партызан у арыгінале і жывапіс ваеннай тэматыкі прэзентуюць на выставе ў галоўнай бібліятэцы краіны. Экспазіцыя пад назвай "Мова ваеннай ілюстрацыі" загаворыць з эстэтамі ўжо ў гэты чацвер. Акрамя папяровых экспанатаў на ўрачыстым адкрыцці запланаваны паралельны паказ ваеннай хронікі.

Экспанаванне праходзіць падчас штогадовага выставачнага праекта "Гісторыя і сучаснасць кніжнай графікі", а сама выстава прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дэманстрацыя працягнецца да канца сакавіка.