Нацбанк Беларусі пачаў працу над манетамі да чэмпіянату свету па хакеі

9 октября 2013

На іх намалююць Мінск-Арэну і будынак арэны ў Чыжоўцы. Пра гэта паведаміў намстаршыні Нацбанка Сяргей Дубкоў на міжнароднай нумізматычнай канферэнцыі ў Мінску. У форуме ўдзельнічаюць нумізматы, навукоўцы і банкіры з Расіі, Украіны, Славеніі, Польшчы і Літвы. Эксперты абмяркоўваюць пытанні эвалюцыі грошай і папулярызацыі праз купюры і манеты сусветнай спадчыны культуры і мастацтва.


Беларусь чаканіць усе свае манеты за мяжой: у Швейцарыі, Польшчы, Расіі. Але гэта не перашкаджае заваёўваць нацыянальным грашовым знакам міжнароднае прызнанне. Двойчы манеты нашай краіны станавіліся лепшымі ў свеце: у 2005 у ЗША і ў 2008 у Расіі. А ўлетку Нацбанк выпусціў першую інвестыцыйную манету.


Яшчэ адзін цікавы факт са свету нумізматаў - гэта падыход да афармлення будучых манет. Аказваецца, што пажаданні саміх калекцыянераў таксама ўлічваюцца. Тэндэнцыі і абмяркоўваюцца на такіх форумах, які сёння праходзіць у Мінску.