Наталля Качанава правярае выкананне даручэнняў па стварэнні "Вёскі будучыні"

2 мая 2019

Cтварыць у беларускіх пасёлках сетку навучальных устаноў, культурныя і спартыўныя цэнтры, а таксама новыя рабочыя месцы.  Як выконваюцца гэтыя даручэнні Кіраўніка дзяржавы  па стварэнні "Вёскі будучыні" ў аграгарадку Мічурынская  сёння глядзела кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.  Наталля Качанава наведала тут сярэднюю школу,   перадала дзецям набор футбольных мячоў. У Доме культуры  азнаёмілася з планамі па стварэнні музея.  Таксама ацаніла работу  мясцовага сельгаспрадпрыемства "Брылёва". Яно спецыялізуецца на агародніцтве, пладаводстве і племянной жывёлагадоўлі. Прадпрыемства працуе рэнтабельна. Плюс да ўсяго - тут створана 415 рабочых месцаў.

Наталля Качанава, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі: "Пры наведванні гэтых арганізацый і ўстаноў, і ў цэлым Гомельскай вобласці, вядома, мы робім акцэнт на выкананне даручэнняў Кіраўніка дзяржавы. І вельмі добра, што ёсць такія прыклады. А важна, каб былі вось такія добрыя прадпрыемствы, добрая арганізацыя працы, куды людзі імкнуліся б прыехаць і жыць тут. Але абавязкова, вядома, павінна развівацца сацыяльная сфера. І такая задача стаіць  перад мясцовымі органамі ўлады. І Прэзідэнт аб гэтым гаворыць вельмі часта, што для чалавека павінны быць створаны ўсе ўмовы".

Наталля Качанава сёння наведала і ліцэй МНС. За 15  гадоў   установа выпусціла больш за 400  спецыялістаў.  Шматлікія з іх працуюць у сілавых структурах.  Зараз у ліцэі вучацца 235  чалавек.  У апошнія гады  пры наборы асаблівая ўвага надаецца сіротам і дзецям з малазабяспечаных і шматдзетных сем'яў. Такіх у ліку навучэнцаў  зараз больш за палову. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта азнаёмілася з навучальнай і спартыўнай базай ліцэя, з бытавымі ўмовамі, пагутарыла з будучымі ратавальнікамі  і падарыла ім спартыўны інвентар.