Наталля Качанава: Фармалізму і цяганіне ў вырашэнні праблем людзей быць не павінна

17 марта 2021
Фармалізму і цяганіны ў вырашэнні праблем людзей быць не павінна. Гэта сёння заявіла  Наталля Качанава падчас асабістага прыёму грамадзян. На сустрэчу да старшыні Савета Рэспублікі запісалася 120 чалавек. Адзначана, што  ў верхнюю палату нацыянальнага сходу  людзі часта звяртаюцца ўжо пасля іншых інстанцый, дзе іх пытанне не змаглі вырашыць альбо да ліквідацыі праблемы падышлі халатна. Сярод пытанняў, з якімі звярнуліся да Наталлі Качанавай, лідзіруюць пытанні ЖКГ. 

Вырашэнне пытанняў беларусаў

З-за колькасці тых, хто звярнуўся, прыём прадоўжыцца да канца дня. Варта адзначыць, што акрамя асабістых сустрэч ёсць і іншыя формы працы з грамадзянамі - электронныя, пісьмовыя, тэлефонныя. Старшыня верхняй палаты парламента адзначыла, што незалежна ад выбару  ўсе звароты трымаюць на кантролі.