Надыход кітайскага Новага года ў беларускай сталіцы адзначылі ўрачыстым канцэртам

10 января 2020
Свята Вясны - на сцэне Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта ўвасобілі вакальна-харэаграфічныя ансамблі і кітайскі народны аркестр. Праз нацыянальны каларыт песні і танца падкрэслілі новы ўзровень беларуска-кітайскіх адносін.
Фінал Года адукацыі Беларусі ў Кітаі ўрачыста адзначаць у лютым. Мову і культуру ў Паднябеснай вывучаюць больш за тысячу беларускіх студэнтаў. А ў Сінявокую па адукацыю з Кітая прыехалі 4 тысячы маладых людзей.
Супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і культуры працягваецца. Нядаўна ў Пекіне адкрылі помнік беларускаму песняру Янку Купалу. Бюст пісьменніка знаходзіцца таксама і ў кітайскім Сіане. А Якубу Коласу ў Цяньцзыне.