Сапраўдныя супергероі напярэдадні парадавалі дзетак з Цэнтра дзіцячай анкалогіі

13 сентября 2019

Вось такія фатаграфіі публікуюць у сацыяльных сетках. У Бараўлянах хлопцы і дзяўчаты  вырашылі памыць вокны ў незвычайных касцюмах. У госці завіталі Спайдэрмен, Капітан Амерыка, Тор, Чарапашкі-ніндзя і Бэтмен. Дзеці ў захапленні прытуліліся да вокнаў і засталіся задаволеныя відовішчам.