Сапраўдная зіма вяртаецца ў Беларусь

3 января 2019

Завея і парывісты вецер. Сапраўдная зіма вяртаецца ў Беларусь. Тэмпература паветра сёння будзе вагацца ад 0 да 5 градусаў з мінусам. Пройдуць снегапады. Заўтра маразы ўзмоцняцца, уначы да 8 ніжэй за нуль. Днём мінус 7. І таксама будзе снежна. Да выхадных такі характар надвор'я захаваецца.

Да канца тыдня пахаладнее яшчэ больш, месцамі тэмпература будзе апускацца да 18 з мінусам.