Сапраўдная восень прыходзіць у Беларусь

19 сентября 2016

На гэтым тыдні будзе халаднавата і дажджліва. Сярэдняя тэмпература - на 2-4 градусы ніжэйшая за кліматычную норму, што больш характэрна для сярэдзіны кастрычніка. Увесь тыдзень надвор'е будуць фарміраваць халодныя паветраныя масы з паўночных шырот. Заўтра пройдуць кароткачасовыя дажджы, тэмпература днём да плюс 13. У другой палове тыдня магчымы начныя замаразкі. У выхадныя дні надвор'е істотна не зменіцца. Будзе дажджліва і ветрана. Тэмпература днём да плюс 14.