Асаблівы выпуск ток-шоу "Форум" пра асаблівых людзей - сёння на "Беларусь 1"

3 октября 2016

Перамагчы сябе! Сёння ў ток-шоу "Форум" гісторыі людзей, якія даказалі, што сіла духу і воля - здольныя ствараць цуды і натхняць на сусветныя рэкорды.

Яны ламаюць стэрэатыпы, разбураюць забабоны, але галоўнае - кожны дзень яны перамагаюць сябе. Калі іншыя гавораць "цяжка" і нават "немагчыма", яны ідуць наперад. Што насамрэч хаваецца ў цені іх перамог? Гісторыі з жыцця, якія вучаць і натхняюць.

Асаблівы выпуск пра асаблівых людзей. "Форум". У панядзелак. У 8 вечара.