Наша краіна сёння адзначае Дзень Незалежнасці

3 июля 2013

Беларусь сёння адзначае галоўнае дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці і 69-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сімвалічна, што ў нашай краіне гэтыя дзве знакавыя даты звязаныя разам.


Гэта даніна гераічнасці і стойкасці мільёнаў беларусаў, подзвігу тых, хто паднімаў рэспубліку ў пасляваенны час. І галоўнае - даніна памяці героям, якія цаной свайго жыцця заваявалі свабоду, незалежнасць і Перамогу! Такая Перамога ёсць не ў кожнага народа.


Аперацыя Баграціён, якая стала сімвалам вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пачалася на досвітку 3 ліпеня, калі ў Мінск з паўночнага ўсходу ўварваўся 2-і гвардзейскі танкавы корпус Бурдзейнага. З поўначы і паўднёвага ўсходу да горада падышлі часці ІІІ і І Беларускіх франтоў. І да вечара 3 ліпеня Мінск быў поўнасцю вызвалены ад ворага.