Наша агульная задача - не толькі памятаць, але супрацьстаяць спробам перапісаць гісторыю

11 декабря 2020

І хто б ведаў, што ў год 75-годдзя Вялікай Перамогі менавіта беларусам - народу, колькасць памагатых фашызму якога ў гады вайны была вельмі малая, трэба будзе супрацьстаяць спробам абяліць чорную ролю здраднікаў нашай Радзімы ў зверствах над уласным народам. Сёння наша агульная задача - не толькі памятаць, але супрацьстаяць спробам перапісаць гісторыю. Абмеркаванне патрыятычнага выхавання ва ўмовах рэваншызму і сучасных знешніх пагроз абмеркавалі сёння ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны прадстаўнікі ўлады, грамадскасці і эксперты. Гераізацыя нацызму як шлях да экстрэмізму, дзе канчатковая мэта - падрыў суверэнітэту краіны рукамі нашых людзей. Расказвае Кацярына Ціхамірава (відэа).