Парушальнікаў мяжы з прымяненнем табельнай зброі затрымалі беларускія пагранічнікі

18 января 2022
З прымяненнем табельнай зброі нашы пагранічнікі затрымалі двух беларусаў. Уначы каля мяжы з Украінай быў зафіксаваны аўтамабіль "Аўдзі". Машына ехала ва ўкраінскім напрамку па лесе недалёка ад пагранічнай паласы. Пры спробе ўцячы вадзіцель збіў вайскоўца. Пагранічнікі былі вымушаны страляць па колах і ў паветра.  

Зараз працягваюцца аператыўныя мерапрыемствы для высвятлення ўсіх акалічнасцяў. Пацярпелага пагранічніка даставілі ў пінскую раённую бальніцу.