Народныя песні і стравы па старажытных рэцэптах: кулінарны фестываль праходзіць у аграгарадку Моталь

7 августа 2021

Сапраўдны пір наладзілі ў аграгарадку Моталь. Там праходзіць вялікі кулінарны фестываль, на якім прапануюць мясцовыя стравы. Сталы з пачастункамі расставілі прама на прыватных падворках. Так гаспадыні адраджаюць традыцыі сваіх бабуль. З самабытнай маталянскай кухняй азнаёмілася і наш карэспандэнт Марыя Тройніч (відэа).