Народнае шоу Я магу! працягвае адбіраць удзельнікаў паўфіналаў

9 октября 2014

Другі дзень кастынгу прайшоў сёння ў Віцебску. Нагадаем, у шоу няма ніякіх абмежаванняў, акрамя: усе ўдзельнікі павінны быць непрафесіяналамі, і іх задача - здзівіць журы.


Ці атрымалася гэта віцебскім талентам - у рэпартажы Ніны Мажэйкі.


З 12 гадзін тут ідзе кастынг. Восем гадзін запар прафесійнае журы шукае тых, хто сапраўды можа здзівіць. Не толькі іх, але і тэлегледачоў. Пакуль патэнцыяльныя ўдзельнікі шоу распяваюцца на калідорах.


Гэтая лэдзі другі дзень абівае падмосткі кастынгу. Пасля не зусім удалага першага вопыту дзяўчына прыйшла і праспявала другі раз. А капела. Прычым хіт наступнага сезона.


Глеб Шапо, рэжысёр-пастаноўшчык шоу Я магу!: Самая галоўная памылка - усе прыходзяць на прафесійны конкурс. Прычым вузканакіраваны. Тут не трэба браць чыста ўсе ноты. Часам выступае хтосьці, і чысцютка ўсё праспявана, але так сумна ўжо. Ужо зляціце вы з гэтых дзвюх-трох нот, але пакажыце сябе.


Віцебскіх канкурсантаў умоўна можна падзяліць на дзве катэгорыі: танцораў і спевакоў. Прычым апошнія ўдала сумяшчаюць адно і другое. На шоу Я магу! чыстых жанраў не існуе.


Пасля сольнага выканання песні Білана да ніжняга брэйку. Да такіх кантрастаў Андрэю не прывыкаць, бярэ і іншую вышыню, не музычную. Захапляецца паркурам. А яшчэ ў юнака рэдкая прафесія - AIMP-майстар.


Не абышлося і без Вінакура. Дакладней, яго маналогу старшыны. Артыстычна тэкст прачытаў працаўнік гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях. А пасля прадэкламаваў байку і нават праспяваў.


Ментальны сеанс магіі з журы правёў віцебскі фокуснік. Юнак адгадваў не толькі думкі, але і лікі. Напрыклад, пін-код крэдытнай карты.


Удзельнікі паўфіналаў вызначацца ўжо ў лістападзе. Пакуль жа адбор працягваецца. Творчая група Белтэлерадыёкампаніі ўжо ў панядзелак прыступіць да пошуку талентаў у Гомелі.