Напярэдадні школьных канікул у Мінску правялі лiкбез "За бяспеку – разам!"

24 мая 2021

"За бяспеку - разам!" Лiкбез па правілах бяспекі правялі ў сталіцы напярэдадні школьных канікул. Інтэрактыўны аўтагарадок нагадаў юным удзельнікам дарожнага руху асноўныя правілы паводзін на гарадскіх вуліцах.

Атракцыёны, квесты і нават экзамены на веданне ПДР - праграма бяспекі ў сюжэце Таццяны Бажко.

Шоу эвакуатараў, дзіцячы аўтарагадок, дзе ўмовы максімальна набліжаныя да рэальных. Пра тое, што запалкі дзецям не цацка нагадваюць ратавальнікі, правілам паводзін на дарозе вучаць інспектары ДАІ.

Сям'я Смірновых прыбыла ў краіну бяспекі ў поўным складзе: мама, тата і дзве дачкі - старэйшая Ксюша і малодшая Каця. Ва ўсіх квестах удзельнічалі разам. За актыўнасць і крэатыўнасць атрымалі галоўны прыз - веласіпед.

Самы папулярны атракцыён - гэта машына, якая перакручваецца дагары нагамі. Дзясяткі ахвотнікаў пакатацца стаяць у чарзе ўжо не першую гадзіну.

Такая мабільная школа бяспекі нагадвае ўсім удзельнікам дарожнага руху пра неабходнасць бездакорна выконваць правілы. Асабліва гэта актуальна напярэдадні працяглых летніх канікул.