Напярэдадні Дня настаўніка ўзнагароды атрымалі лепшыя педагогі цэнтральнага рэгіёна

29 сентября 2022

Высокія ўзнагароды напярэдадні Дня настаўніка! Абласное свята аб'яднала больш за 500 педагогаў з усіх раёнаў. У Вілейскім палацы культуры сустрэліся ветэраны працы і маладыя спецыялісты, кіраўнікі ўстаноў адукацыі і профільных структур. У іх адрас не толькі цёплыя словы ўдзячнасці і шчырыя віншаванні ад калег. Больш за 70 прафесіяналаў атрымалі ўзнагароды. Так, нагруднага знака "Выдатнік адукацыі" ўдастоены 10 педагогаў. Акрамя таго, упершыню адзначылі пераможцаў абласнога праекта "Сельскі настаўнік": галасаванне праходзіла анлайн, сярод намінантаў больш за 40 чалавек.

Усяго ў сістэме адукацыі цэнтральнага рэгіёна зараз працуюць амаль 30 тысяч педагогаў. Толькі сёлета больш за паўтысячы з іх адзначаны дзяржаўнымі і абласнымі ўзнагародамі.