Напярэдадні Дня горада ў Мінску адкрыюць 9 новых зон адпачынку

2 сентября 2022

Мінск рыхтуецца адзначыць Дзень горада і падарункі да свята не заканчваюцца: пяць тэматычных зон, 42 лаўкі і 930 метраў працягласць сцежкі. У Партызанскім раёне падрыхтоўка да адкрыцця зоны "Лясное царства" ў самым разгары. І хоць яшчэ працягваюцца мантажныя работы, жыхарам раёна ўжо даспадобы гэты зялёны аазіс. Гамакі, барэфутынг - гэта яшчэ не поўны спіс сюрпрызаў.

У наступныя выхадныя ў сталіцы плануецца адкрыццё дзевяці зон адпачынку. Кожны раён Мінска прыняў удзел у эстафеце, прымеркаванай да 955-годдзя горада.