Узнагароды пераможцам інтэлектуальнага шоу "Я ведаю!"

17 сентября 2020
Падводзіць вынікі і раздае ўзнагароды пераможцам інтэлектуальнае шоу "Я ведаю!". Сёння ў Крычаўскай школе № 8 папоўнілася матэрыяльна-тэхнічная база. Дзякуючы правільным адказам Яўгена Емяльяненкі ва ўстанове адукацыі з'явіліся набор энцыклапедый і інтэрактыўная дошка. Апошняя будзе ўсталяваная ў кабінеце гісторыі, менавіта там праходзяць заняткі інтэлектуальнага клуба. Яўгену пакарыліся ўсе туры тэлевіктарыны і нават супергульня сярод паралелі 8-х класаў. На шоу свайго вучня падтрымліваў настаўнік гісторыі. Педагог таксама атрымаў падзяку ад Міністэрства інфармацыі.

Здымкі новага сезона "Я ведаю!" запланаваныя на канец года


Тэлевіктарына для самых эрудыраваных школьнікаў краіны не развітваецца з гледачом. Генеральны прадзюсарскі цэнтр Белтэлерадыёкампаніі плануе пачаць здымкі новага сезона "Я ведаю!" у канцы гэтага года.