Узнагароды найлепшым работнікам лясной гаспадаркі Мінскай вобласці

17 сентября 2021

Работнікі лясной гаспадаркі Мінскай вобласці напярэдадні прафесійнага свята атрымалі ўзнагароды за плённую і самаадданую працу. У Мінскай вобласці на тэрыторыі 15 тысяч  гектараў за парадкам у зялёных гушчарах сочаць больш за два дзясяткі лясгасаў. А гэта сотні работнікаў - ляснічыя, інжынеры, вадзіцелі.  

Галіна развіваецца актыўна. Акцэнт - на дрэваапрацоўку, пашырэнне рынкаў збыту. Так, напрыклад, у Старадарожскім вопытным лясгасе развіваюць праект вытворчасці па выпуску паліўных гранул.  Ідзе будаўніцтва пелетных заводаў у Лагойскім і Чэрвеньскім лясгасах.

Перспектывы развіцця лясной галіны 

Таксама ідзе будаўніцтва і мадэрнізацыя сушыльных комплексаў, іх аснашчаюць сучасным абсталяваннем. Развіваецца лясная гаспадарка і ў сферы інфармацыйных тэхналогій. Сёлета ў прамысловую эксплуатацыю ўвялі адзіную дзяржаўную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму ўліку драўніны.