Пачалі працу выязныя прыёмныя па пытаннях сацыяльнага ўтрыманства

16 февраля 2017

Выязныя прыёмныя па пытаннях рэалізацыі Дэкрэта № 3 ужо сёння пачалі працаваць ва ўсіх рэгіёнах краіны. Менавіта такая форма працы дазваляе пачуць праблемы простага чалавека і своечасова адрэагаваць на іх. У сувязі з павелічэннем колькасці зваротаў грамадзян па пытаннях сацыяльнага ўтрыманства кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава прыняла рашэнне аб правядзенні кіраўніцтвам Адміністрацыі, памочнікамі Прэзідэнта - галоўнымі інспектарамі ў рэгіёнах, а таксама начальнікамі асноўных структурных падраздзяленняў прыёмаў грамадзян у рай- і гарвыканкамах. Яны пройдуць сёння і заўтра, а таксама 23 і 24 лютага. 

Сёння ў Жодзінскім гарвыканкаме прыём праводзіць кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава. Завяршаюцца сустрэчы ў Віцебску, працягваюцца ў гэтыя хвіліны яны і ў Мінску. Работа выязных груп пройдзе таксама ў пятніцу. У Рагачоўскім райвыканкаме прыём правядзе першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Максім Рыжанкоў. Акрамя гэтага, на пытанні грамадзян адкажуць памочнікі Прэзідэнта - галоўныя інспектары па абласцях, а таксама начальнікі ўпраўленняў Адміністрацыі. Запісацца на прыём можна па тэлефонах мясцовых выканкамаў. Больш падрабязна з графікам прыёму можна азнаёміцца на сайце Белтэлерадыёкампаніі і ў сацыяльных сетках.

Наталья-Кочанова_прием-граждан900.jpg