На выставе "Беларусь інтэрактыўная" ўжо пабывалі больш як 10 тысяч гасцей

22 января 2023

Электратранспарт, беспілотнікі, лазеры, цеплавізары, трэнажоры. Больш як чатыры сотні самых новых распрацовак. У Мінску працягвае працу маштабная выстава "Беларусь інтэлектуальная". Усё гэта створана рукамі і розумам нашых людзей! І гэта не можа не захапляць! Многія ноу-хау яшчэ заявяць пра сябе, а некаторыя ўжо запушчаны ў вытворчасць і паспяхова прадаюцца, у тым ліку на сусветных рынках.

Выстава прыйшлася даспадобы нават самаму патрабавальнаму наведвальніку! Экспазіцыя максімальна інтэрактыўная. На пляцоўцы пабывалі ўжо больш як 10 тысяч. Гэтая лічба павялічыцца - экспазіцыя адкрытая для мінчан і гасцей сталіцы і сёння.

Развіццё навукі - гэта яшчэ і пытанне нацыянальнай бяспекі, біялагічнай, харчовай, ваеннай. Многія распрацоўкі па лініі імпартазамяшчэння як адказ на заходнія санкцыі.

У краіне з'явяцца айчынныя лекі ад раку і спецыяльнае харчаванне для анкахворых. Выходзіць новая лінейка беларускіх камп'ютараў, чакаем у продажы празрысты тэлевізар. Беларускім распрацоўшчыкам ёсць што паказаць ва ўсіх галінах - ад медыцыны і сельскай гаспадаркі да электратранспарту і штучнага інтэлекту.