На час трэніровак роты ганаровай варты будзе абмяжоўвацца рух па праспекце Машэрава

3 июня 2019

Рэпетыцыі парада да Дня Незалежнасці пачынаюць праводзіць у горадзе. У сувязі з гэтым рух усіх відаў транспарту па праспекце Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў будзе абмяжоўвацца на час трэніровак роты ганаровай варты. Рэпетыцыі пачнуцца сёння і пройдуць таксама 6, 10, 13, 17 і 20 чэрвеня з 9 да 11 вечара. Супрацоўнікі ДАІ рэкамендуюць вадзіцелям прадумаць свой маршрут загадзя. Грамадскі транспарт на гэты час пусцяць у абыход.