На час адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў будзе зменены рух

21 июня 2019

Як будзе арганізаваны дарожны рух падчас адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў, вы бачыце зараз на сваіх экранах. Квартал у раёне стадыёна "Дынама" будзе абмежаваны для перамяшчэння, забаронена там будзе спыненне і стаянка ўсіх відаў транспарту - і грамадскага, і асабістага. Гаворка ідзе аб абмежаваннях на вуліцах Кірава, Ульянаўскай, Свярдлова, Камсамольскай, Валадарскага, Карла Маркса. Таксама нельга будзе пакінуць машыну каля канцэртнай залы "Мінск". Гэтая інфармацыя будзе актуальнай і ў дзень закрыцця II Еўрапейскіх гульняў. ДАІ просіць з разуменнем паставіцца да змушаных мер і пры выездзе ў горад выбіраць іншы маршрут руху.