На вучобу і дахаты хутка і з камфортам

3 сентября 2015

Да новага навучальнага года вучні школ Магілёўскай і Брэсцкай абласцей атрымалі ў падарунак адразу 20 новых аўтобусаў. Аляксей Кандраценка пра сацыяльныя бонусы сумеснай праграмы Банка развіцця Беларусі і Мінскага аўтамабільнага завода.

Расказвае Аляксей Кандраценка: 10 гадоў вадзіцельскага стажу, з якіх два гады за рулём школьнага аўтобуса ў Магілёўскім раёне. Надзея Ніканава праводзіць тэст-драйв новага МАЗа. Шлях са сталіцы ў горад на Дняпры немалы - трэба ўсё ўлічыць.

Новыя машыны Мінскага аўтазавода - удасканаленыя мадэлі звыклых жоўтых аўтобусаў. Задняя падвеска, рухавік і іншыя камплектуючыя прайшлі тэхнічны апгрэйд.

Спецыяльныя люстэркі, высоўная прыступка, сядзенні з падлакотнікамі і рамянямі бяспекі, медыйны комплекс і відэарэгістратар. Такое начынне аўтобуса гарантуе не толькі бяспечную, але і нясумную паездку. Дарогай у школу на такім экране можна глядзець адукацыйныя праграмы.

"Школьны аўтобус" - сацыяльны праект Банка развіцця Беларусі. За тры гады больш як 130 новых машын замянілі старыя ў розных кутках краіны. Прычым за рулём многіх аўтобусаў - жанчыны.

Сяргей Румас, старшыня праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь": "Мы разлічваем, што да першага верасня наступнага года ў конкурсе з боку МАЗа будуць удзельнічаць не толькі гэтыя мадэлі, якія больш прыдатныя да эксплуатацыі на асфальтавым пакрыцці, але і тыя мадэлі, якія змогуць добра сябе паказаць на грунтавых пакрыццях".

Усяго ж у найбліжэйшыя гады 300 спецыяльна абсталяваных аўтобусаў будуць ездзіць паміж вёскамі, аграгарадкамі і школамі ва ўсіх рэгіёнах краіны. На такім транспарце, упэўненыя спецыялісты, паездка на вучобу стане для школьнікаў і камфортнай, і бяспечнай.