На сувязі Брэст

3 июля 2017

Тут пра мір у Дзень Незалежнасці гавораць з асаблівым пачуццём. Бо менавіта абаронцы Брэсцкай крэпасці першымі прынялі на сябе ўдар праціўніка, а іх подзвігі ўвайшлі ў падручнікі гісторыі і сталі прыкладам мужнасці.

Як у рэгіёне рыхтуюцца адзначыць знакавую дату - раскажа Вікторыя Патоня.

Зусім хутка, тут, у Брэсцкай крэпасці стане шматлюдна. Паводле традыцыі сюды прыязджаюць сотні людзей, каб ушанаваць памяць тых, хто аддаў свае жыцці за незалежнасць нашай краіны.

Святочныя мерапрыемствы пачнуцца ў самім Брэсце з цырымоніі ўскладання кветак да помніка Вызваленні на плошчы Свабоды. А ўжо пасля ветэраны, жыхары і госці горада пройдуць да Брэсцкай крэпасці - героя. Там пасля хвіліны маўчання да Вечнага агню лягуць жывыя кветкі і вянкі.

Пазней свята перамесціцца ў Брэст. У горадзе майстроў можна будзе купіць сувенір на памяць, пазнаёміцца з брэндамі рэгіёна на прэзентацыі "Нашы традыцыі - нашы дасягненні". І нават вызначыць для сябе свой асабісты брэнд.

Днём атмасферу свята ў горадзе будуць падтрымліваць народныя калектывы. А бліжэй да вечара пачнецца вялікі канцэрт "Квітней зямля бацькоў маіх".