У Беларусі паправіліся 55 тысяч 380 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19

12 июля 2020
Даныя ад Міністэрства аховы здароўя Беларусі. На сёння паправіліся і выпісаныя 55 тысяч 380 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Усяго зарэгістраваныя 64 тысячы 932 чалавекі са станоўчым тэстам на каранавірус. Праведзена мільён 134 тысячы 653 даследаванні. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 464 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленым COVID-19.