На сайце podvig.minsk-region.by можна пааведаміць гісторыю ветэрана Вялікай Айчыннай вайны

29 апреля 2020
Аднавіць гісторыю праз лёсы. У Мінскай вобласці стартаваў анлайн-праект, прысвечаны 75-годдзю Перамогі. На інтэрнэт-партале podvig.minsk-region.by кожны можа расказаць пра сваіх родных, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Для гэтага трэба размясціць асабістую гісторыю ветэрана, яго званне і фотаздымкі. Азнаёміцца ж з біяграфіямі можна ў раздзеле "Сведкі Перамогі". Там даступны прагляд даных па раёнах і пошук ветэранаў па прозвішчы. Таксама на сайце ёсць база з тэматычнымі фільмамі. У Мінскай вобласці пражываюць больш як 600 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, з іх больш за 400 - гэта непасрэдныя ўдзельнікі баявых дзеянняў.