На рэгіянальнай сустрэчы ўдзельнікаў УНС у Гомелі былі ўзнятыя пытанні адраджэння пацярпелых тэрыторый

29 января 2021
У Беларусі працягваецца падрыхтоўка да Усебеларускага народнага сходу. У Гомелі на рэгіянальнай сустрэчы ўдзельнікаў УНС і дэпутатаў напярэдадні абмеркавалі развіццё Палескага рэгіёна на найбліжэйшыя 5 гадоў. Агучаныя пытанні датычыліся ўсіх сфер жыцця. Дарэчы, многае прапісана ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны да 2025 года, у тым ліку пытанні адраджэння пацярпелых тэрыторый, экалогіі, развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў сімбіёзе з навукай, а таксама рэгіянальнай медыцыны праз стварэнне міжраённых медцэнтраў.

Унесці свае прапановы па развіцці краіны можа кожны. Так, на дыялогавых пляцоўках Гомельскай вобласці свае ідэі агучылі 6 тысяч чалавек. 800 пытанняў ад жыхароў рэгіёна паступілі ў грамадскія прыёмныя. І збор ідэй працягваецца. Агучыць іх можна таксама і ў рэжыме анлайн.