На прамую тэлефонную сувязь сёння выйдуць кіраўнікі дзяржорганаў

2 декабря 2017

На прамую тэлефонную сувязь з 9 гадзін і да паўдня сёння выйдуць кіраўнікі дзяржорганаў. Нумары можна ўдакладніць на афіцыйным сайце ўрада. Прамыя тэлефонныя лініі будуць праходзіць кожную суботу да канца снежня. Акрамя кіраўнікоў дзяржорганаў на сувязь з грамадзянамі выйдуць іх намеснікі. Як паказвае практыка, такая форма дапамагае беларусам вырашаць праблемныя пытанні і маніторыць сітуацыю на месцах.