На праспекце Дзяржынскага ля станцыі «Міхалова» левыя павароты адкрываць не будуць

30 июля 2019
Інфармацыя для вадзіцеляў. На праспекце Дзяржынскага ля станцыі метро «Міхалова» левыя  павароты адкрываць не будуць. Нагадаем, раней на гэтым скрыжаванні былі ўсталяваныя  дадатковыя секцыі святлафора са стрэлкамі налева. Падчас правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў іх прыбралі для павелічэння хуткасці патоку. А зараз змянілася таксама і дарожная разметка. Сталічная аўтаінспекцыя прыняла рашэнне пакінуць паварот закрытым. Такая мера павінна  аптымізаваць рух на гэтым участку праспекта.

Зараз паварот налева з праспекта Дзяржынскага на вуліцу Уманскую дазволены толькі для пасажырскага транспарту.