У рамках "Лістапада" беларускія кінаманы наведалі майстар-клас Брыльянтэ Мендосы

11 ноября 2015

Не толькі задавальненне для вачэй, але і сапраўдная адукацыйная платформа.

Менавіта так па праве можна назваць Мінскі кінафестываль "Лістапад". Сёння беларускія кінаманы наведалі майстар-клас аднаго з лепшых рэжысёраў, паводле ацэнкі Венецыі, "Берлінале" і Канаў Брыльянтэ Мендосы. Філіпінскі рэжысёр, аператар, прадзюсар і акцёр, сваю яркую кар'еру ў кіно пачаў у 45 гадоў. На яго рахунку больш за дзясятак поўнаметражных фільмаў, асаблівае месца займае кінастужка "Масажыст", якая атрымала Гран-пры кінафестывалю ў Лакарне. За карціну "Забой" Мендоса атрымаў узнагароду за лепшую рэжысуру Канскага кінафестывалю. Сёння ў Мінску акцёр распавёў пра тонкасці здымачнага працэсу свайго новага фільма "Пастка".

Стужкі Мендосы - сталыя ўдзельнікі праграм "Берлінале". Ужо заўтра ў кінатэатры "Піянер" пакажуць яго фільм "Забойная здзелка".