Адборачны тур на "Славянскі базар - 2023" праходзіць у Віцебскай вобласці

9 декабря 2022

У Беларусі праходзяць рэгіянальныя адборы вакалістаў на конкурсы Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар - 2023".

9 снежня на сцэне віцебскага Цэнтра культуры выступалі дзеці і дарослыя - каля 50 удзельнікаў з розных куткоў Віцебскай вобласці. Самаму малодшаму толькі споўнілася 8 гадоў. Вакалісты выканалі па дзве песні. Дарослыя спявалі адну песню на адной са славянскіх моў, другую на замежнай мове. У дзяцей першая кампазіцыя на беларускай мове, другая - на выбар. Чым здзівіць журы - у кожнага ўдзельніка свае сакрэты.

Пераможцаў рэгіянальных адбораў - да пяці вакалістаў ад кожнага рэгіёна і сталіцы - чакае ўдзел у другім этапе адборачных тураў.