На Кастрычніцкай плошчы ідзе мантаж галоўнай ёлкі краіны

23 ноября 2015

Ужо на штучным дрэве замацаваны амаль усе з 32 паясоў. У хуткім часе на каркас замацуюць кошыкі з пушыстымі лапкамі, што зробіць дэкаратыўную навагоднюю канструкцыю больш падобнай да сапраўднай ёлкі.

Набыць свой канчатковы выгляд 34-метровае дрэва павінна ў пачатку снежня. Пасля яго ўпрыгожаць гірляндамі, ужо бліжэй да Раства на штучнай ёлцы заззяе 7 тысяч агеньчыкаў.